Аб'ектыў 09.02.2017 Агляд спартовых навінаў


Біятлон

52-гі чэмпіянат свету па біятлоне стартаваў у аўстрыйскім Хохфільцэне. Праграма сёлетняга першынства ўключае ў сябе 11 стартаў, а сёння арганізатары прапанавалі спартоўцам высветліць наймацнейшага ў змяшанай эстафеце.

Падчас узнагароджання расяяне Аляксандр Логінаў і Антон Шыпулін не паціснулі рукі Мартэну Фуркаду, які пасля гэтага і наагул пакінуў п’едэстал гонару. Пазней, праўда, яго вярнуў туды прэзідэнт міжнароднага саюзу біятланістаў Андэрс Бесеберг.

Алімпіяда

Роўна год да старту Алімпіяды ў Пхёнчхангу. Сёння на цэнтральнай плошчы Сеулу адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку зваротнага адліку часу да пачатку галоўнага зімовага спартовага форуму чатырохгоддзя.

Фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары