Агляд спартовых навінаў 30.05.2016


Пяціборства

У Маскве скончыўся чэмпіянат свету па сучасным пяціборстве. Два медаля з расейскай сталіцы вязуць на радзіму і беларускія рыцары пяці якасцяў. Ілля Палазкоў ды Настасся Пракапенка з Беларусі сталіся бронзавымі прызёрамі ў змяшанай эстафеце – заключным відзе праграмы.

Лёгкая атлетыка

Чацвёрты этап «Дыяментавай лігі» пад эгідаю Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, які прыняў Юджын (штат Арэгон, ЗША), стаў афіцыйна дэбютны для найлепшай беларускай спрынтаркі Аліны Талай. Яна выступала сярод шасці амерыканак і адной прадстаўніцы Вялікай Брытаніі ды паказала шосты час у сваім бегу на 100 метраў з бар’ерамі – 12 і 85 сотых секунды.

Формула-1

Шосты этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1» – «Гран-Пры Манака» выгуляў брытанец Льюіс Гэмілтан, які абышоў уладальніка поўл-пазішну аўстралійца Дэньела Рык’Ярда праз замінку ягонай каманды «Рэд Бул» з пераабуваннем апонаў падчас вызначальнага піт-стопу. Тройку прызёраў замкнуў мексіканец Сэрхіё Пэрэс з стайні «Форс Індыя». Сухое надворʼе, на якое спадзяваўся Рык’ярда пасля паспяховай кваліфікацыі, не адбылося. Старт увогуле далі пад дажджом за машынаю бяспекі.

Валейбол

Панядзелак стаў першым выходным днём для ўдзельнікаў такійскай Алімпійскай кваліфікацыі ў мужчын-валейбалістаў. Дзейныя чэмпіёны планеты – дружына Польшчы – зноў вымушаныя былі згуляць максімальную колькасць партыяў. У нядзелю галоўны трэнер «бяла-чэрвонай» рэпрэзентацыі Стэфан Антыга вывеў свой цяперашні калектыў супраць дружыны суайчыннікаў-французаў. Гэта ўжо не канадцы, якія без роду без племені паводле тытулаў. «Трохкаляровыя» – леташнія чэмпіёны Еўропы ды пераможцы Сусветнай лігі. «Трохкаляровыя» – леташнія Чэмпіёны Еўропы ды пераможцы Міравой лігі.

Фота – pentathlon.org