Зборная Францыя абараніла тытул чэмпіёнаў свету па гандболе, заваяваны два гады таму ў Катары, і зрабілася шасціразоваю чэмпіёнкаю планеты. Гэта рэкордны паказнік. Прычым, як і ў 2001-ым, выгуляла хатняе сусветнае першынство. У вызначальным матчы мундыялю-2017 «трохкаляровыя» пераканальна перамаглі Нарвегію з лікам 33:26.
На Адкрытым чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які закончыўся ў польскім Душніках-Здруі, зборная Беларусі выступала ў асноўным асіміляванымі расейцамі.
Зрабіўшыся чэмпіёнам кантыненту ў 2004-ым годзе, зборная Тунісу па футболе затым толькі двойчы затрымалася ў групе, а пяць з сямі разоў прыпынялася на наступнай стадыі – у чвэрцьфінале Кубка афрыканскіх нацыяў. У тым ліку і сёлета ў Гане.
Фота: Aurelien Morissard / IP3 PRESS / Maxppp / Forum