Лідарам сеткі на турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў амерыканскім Маямі стала Анжэлік Кербэр, якая гуляе на гэтым «Прэмʼеры» пад нумарам 2.
Ёсць істотныя страты і ў мужчынскім сямімільённіку. Але лідар турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Новак Джокавіч перагульвае суперніка ў двух сэтах, і гэтым разам пад гарачую руку серба трапіў партугалец Жуан Соўза, якога Ноле перамог 6:4, 6:1. Далей у суперніках у Новака – аўстрыец Домінік Тым.
Маскоўскі ЦСКА ўпершыню за гісторыю свайго клубу выйшаў у фінал Кубка Гагарына Кантынентальнай хакейнай лігі. Двухразовы ладальнік Кубка Кантыненту і аднойчы «бронзавы» прызёр Кубка Гагарына сёлета будзе аспрэчваць галоўны трафей сезону на тэрыторыі хакейнай Расеі.
А ў нацыянальным хакейным першынстве сёння трэці матч фіналу Кубка прэзідэнта. Упершыню ўладальнік тытулу салігорскі «Шахцёр» ды прэтэндэнт «Юнацтва-Менск» згулялі на пляцоўцы гарнякоў.