Агляд спартовых навінаў 28.04.2016


Футбол

Зухаваты матч Лігі чэмпіёнаў паміж мадрыдскім клубам «Атлетыка» і мюнхенскаю «Баварыяй» прынёс трэцюю запар выязную паразу нямецкаму гранду ў паўфінале галоўнага клубнага футбольнага турніру Еўропы.

Хакей

У чацвер стала вядомае імя новага галоўнага трэнера хакейнага клубу «Дынама» (Менск). Беларуса Андрэя Кавалёва на гэтай пасадзе замяніў 446-гадовы канадзец Крэйг Ўудкрафт. І старшыня назіральнай рады «Дынама» Ігар Шуневіч адразу чамусьці вырашыў, што праца Ўудкрафта ў клубе дапаможа «Дынама» сінхронна крочыць са зборнай Беларусі, збіраючы вяршкі ад супрацы ды пазбягаючы супярэчнасцяў. І што гэта менавіта той адмыслоўца, які здольны вырашыць высокія задачы «Дынама». Але вернемся да рэальнага хакею.

Баскетбол

На Захадзе «Сан-Антоньё Спэрз» разграмілі «мядзведзяў» з Мэмфісу 4:0, а «Аклагома Сіці Тандэр» таксама па-заліхвацку прайшлася па «Дэлас Мэвэрыкс» 4:1. І цяпер «громавыя» ды «Сан-Антоньё» згуляюць адно з адным у паўфінале Заходняй канферэнцыі.