Агляд спартовых навінаў 23.02.2016


У аўторак чарговыя элітныя дружыны футбольнай Еўропы прымаюць старт у 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЕФА. Паводле сумарнай інтрыгі сённяшнія процістаянні «Арсенал»–«Барселона» ды «Ювэнтус»–«Баварыя» – несумненна пераважаюць усе іншыя тры дні стартавага раўнду плэй-оф.

Футбол

На радасць заўзятарам ачунялі «Манчэстэр Юнайтэд». Прынамсі, няўдачы менеджара «манкуніянцаў» Люўі ван Хаала пакуль адсунуліся на другі план, і «чырвоныя дʼяблы» мінулі пяты раўнд Кубка Англіі, прабіўшыся ў чвэрцьфінал.

Футзал

Фінал Кубка Беларусі па футзале быў разгуляны ў спартовым комплексе «Уручча». Берасцейскі «Меркурый» перамог супернікаў з «Бабруйску» 3:1.

Хакей

Заўтра пачынаецца старт раўнду плэй-оф у чэмпіянаце Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе. Не кідаем і тэмы лядовых спатканняў у КХЛ. Там пасля нетрапленя ў Кубак Гагарына беларусам ёсць за каго пазаўзець.