Агляд спартовых навінаў


Формула-1

Напярэдадні чарговага этапу чэмпіянату свету ў класе аўтаў формулы 1 «Гран-пры Злучаных Штатаў Амерыкі» пілоты спаборнічаюць ў вольных практыках, тым самым і тэсцяць свае баліды.

Балід Рык’ярда развярнула, а Гелаэль вылецеў з трасы, аднак без наступставаў як для сябе, гэтак і для аўта.

Сёння амаль апоўначы распачнецца кваліфікацыя гонкі.

НХЛ

У НХЛ адбыўся шэраг матчаў чаргова туру, у якіх быў зафіксаваны чарговы рэкорд, а таксама тры з іх скончыліся з аднолькавмі лічбамі 4:3. «Дэтройту» і «Ўошынгтану» трох перыядаў для выяўлення пераможцы было недастаткова, таму лёс сустрэчы вырашыўся ў оўвэртайме.

Таксама з лікам 4:3 «Пітсбург» перамог «Флорыду», а «ЎІніпэг» – «Мінэсоўту».

Футбол

Двума матчамі працягнуўся сёння 26-ты тур чэмпіянату краіны па футболе ў эліце. У першым з іх берасцейскае «Дынама» ўдала з’ездзіла ў госці ў Наваполацк, дзе разграміла аўтсайдара табліцы, мясцовы «Нафтан» 4:0. Яшчэ адная сустрэча таксама скончылася з буйнымі лічбамі на табло: у Горадні «Нёман» разабраўся з «Гомлем» 3:0.