Агляд спартовых навінаў 20.08.2016


Іван Ціхан быў бадай першым прэтэндэнтам на другое золата Алімпійскіх гульняў–2016 для Беларусі, але ў гэты дзень наймацнейшы не быў. Раптам сенсацыйна справа пайшла ў таджыка Дылшода Назарава. Хлопец, які маладзейшы за нарадзінца нашай Гарадзеншчыны на цэлых шэсць гадоў, але пры гэтым і лягчэйшы на 20 кілаграмаў, даў рады апярэдзіць вынік беларуса. 78,68 супраць 77,79-ці. Іван сёлета кідаў і за 80-ць, але, відаць, у Бразіліі нешта не пайшло. Трэці стаў паляк Войцех Навіцкі, які саступіў Ціхану ў сваёй найлепшай спробе толькі на шэсць сантыметраў. Сяргей Каламоец, яшчэ адзін атлет з Беларусі, трапіў у фінал, але заняў там толькі дзявятае месца.

Фота Reuters