Агляд спартовых навінаў 20.05.2016


Хакей

Паўфінальны матч чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю паміж зборнымі Канады і Швецыі стаў ужо 13 з 60 згуляных двубояў першынства, у якім адна з камандаў перагуляла іншую з сухім лікам.

Валейбол

Толькі Дамініканская Рэспубліка ды Казахстан пазбавіліся шанцаў прабіцца на валейбольны жаночы турнір Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. Астатнія шэсць дружынаў такійскай кваліфікацыі захоўваюць надзею трапіць у чацвёрку шчасліўцаў за два туры да заканчэння адбору.

Алімпіяда

Прэзідэнт Расеі падтрымаў намер Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, САДА, пераправерыць пробы Алімпіяды-2014, падкрэсліўшы на прэс-канферэнцыі аб выніках саміту Расея – АСЕАН, што ставіцца да гэтага станоўча. Пры гэтым Пуцін выказаў спадзеў, што дзеянні агенцтва не звязаныя з палітычна матываванымі абмежаваннямі на адрас Расеі. Расейскі кіраўнік адзначыў, што Следчы камітэт і Генпракуратура РФ правядуць руплівае правяранне інфармацыі медыяў аб ужыванні допінгу.

Фота – cdn3.vox-cdn.com