Агляд спартовых навінаў


Лёгкая атлетыка

Лідарка беларускага спрынту Аліна Талай зноў паспяхова распачала новы лёгкаатлетычны зімовы сезон традыцыйным для сябе турнірам у нямецкім Дусэльдорфе

Хакей

Кантынентальную хакейную лігу часам называюць Адкрытым чэмпіянатам Расеі і менавіта яна дыктуе правілы правядзення спаборніцтваў. Але прызначэнне арбітраў на матчы часта здзіўляе. Так двубой беларускага «Дынама» і фінскага «Ёкерыта» абслугоўвалі латыш і славак у якасці галоўных, а гульню «зуброў» супраць «Аўтамабіліста» з Екацярынбургу – расейцы. Ці не гэта настроіла на магчымую прадузятасць штаб і гульцоў менскага «Дынама», якія ня зладзілі з нервамі напрыканцы.

Футбол

Рэкордна сяміразовы ўладальнік Кубка Афрыканскіх нацыяў па футболе – Егіпет – з вялікаю цяжкасцю прабіўся ў фінал сёлетняга, 31-га кантынентальнага першынства, якое адбываецца ў Габоне.

Фота: Dominic Ebenbichler / Reuters / Forum