Агляд спартовых навінаў 18.11.2016


Хакей

Сталічнае «Дынама» ўзяло рэванш у падмаскоўнага «Віцязя» за сваю паразу на «Менск-арэне» ў канцы кастрычніка ў межах гульняў КХЛ. Цяпер у гасцях «зубры» ўсухую перамаглі клуб з Падольску.

Тэніс

Чацвёртая ракетка свету Мілаш Раўныч за паўтары гадзіны перамагае ў другім матчы запар на групавым этапе тэніснага выніковага турніру года ў Лондане і выходзіць у паўфінал. За бортам спаборніцтва ён пакідае прадстаўніка Аўстрыі Домініка Тыма.

Шахматы

На чэмпіянаце свету па шахматах, які працягваецца ў Нью-Ёрку, па ранейшаму ніводны з прэтэндэнтаў на шахматную карону не можа перамагчы. У пятай партыі сімвалічны першы ход зрабіў рэжысёр Бэнэт Мілер – на просьбу Карлсэна ён перасунуў пешку з Е2 на Е4.

Фота: hcdinamo.by