Агляд спартовых навінаў 18.08.2016


Алімпіяда: футбол

Уважліва прасачыўшы за поспехам чэмпіёна Польшчы, варшаўскай «Легіі», у двубоі супраць крыўдальніка нашага БАТЭ ў галоўным клубным футбольным турніры Еўропы, атрымалі мы задавальненне і ад галявога балявання Бразіліі ў алімпійскім Рыа. У паўфінале гаспадары перагулялі Гандурас ажно з лікам 6:0. Прычым Нэймар лік як адкрыў, гэтак, як гаворыцца, і закрыў, вызначыўшыся на першай хвіліне асноўнага і кампенсаванага часу. У другім паўфінале Нямеччына нанесла паразу Нігерыі 2:0. Пераможца і прызёры вызначацца 20 жніўня. А 19-га – фінал жаночы: Швецыя–Нямеччына. Бразільянкі згуляюць з Канадаю за трэцяе месца.

Алімпіяда: барацьба

Сямʼя індыйскай вольніцы Сакшы Малік з паўночнай правінцыі Гарыяна была нявымоўна шчаслівая пасля таго, як дзяўчына ўзяла медаль для гэтай краіны. Першы – на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Прычым у двубоі катэгорыі 58 кілаграмаў з кіргізкаю канкурэнткаю Айсулуу Тыныбекавай 23-гадовая Сакшы саступала 0:5, але зрабіла неверагодны камбэк і перамагла 8:5.

Фота – rio2016.com