Сапраўдны трылер выдалі ў матчы ў адказ ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў «Лівэрпул» і «Барусія». У першым матчы ў Дортмундзе каманды разышліся мірам 1:1, а вось у Брытаніі немцы вялі з лікам 3:1, аднак «мэрзісайдаўцам» удаўся камбэк, і яны вырвалі перамогу ў дададзены арбітрам час 4:3.
Тым часам у штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне сёння адбылося лёсаванне паўфінальных параў кантынентальных клубных турніраў.
Чвэрцьфінальная стадыя парнага разраду буйнога тэніснага турніру на грунтовых кортах у Монтэ-Карла стала непераадольнаю для Максіма Мірнага і Трыта Г’юі. Беларуска-філіпінскі дуэт саступіў харвацка-бразільскаму тандэму Івана Додыга і Марсэлу Мэлу ў двух сэтах з аднолькавымі 4:6.