Аб'ектыў 22.02.2017 Агляд спартовых навінаў


Хакей

Яшчэ закончыўся толькі другі гуляны дзень раўнду плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, а Кубак Гагарына сезону 2016-2017 ужо выходзіць бліжэй да межы рэкордаў. Калі ў Заходняй Канферэнцыі двубой паміж маскоўскім «Дынама» і тарпедаўцамі з Ніжняга Ноўгарада доўжыўся 92 хвіліны 20 секундаў, то ў сераду «Авангард» з Омскай вобласці ды «Адмірал» з Уладзіватоку не ўклаліся і ў два оўвэртаймы. І пераможную шайбу омічы закінулі толькі на шостай хвіліне шостага перыяду.

Бойка

Першы ж дзень Кубка Гагарына адзначыўся мэтаскіраваным настройваннем на плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі нават уладальніка Кубка кантыненту – маскоўскага ЦСКА. Пераможцы рэгулярнага сезону на сваім лёдзе прымалі фінскі «Ёкерыт». І не абышлося без удзелу ў масавай бойцы, нават дзвюх, у рэжыме нон-стоп. За 36 секундаў да заканчэння трэцяга перыяду ЦСКА замацаваў сваю перавагу над фінскаю дружынаю, закінуўшы чацвёртую шайбу ў пустую браму.

Футбол

Кубак Англіі

Лонданскі «Арсенал» прабіўся ў ¼ фіналу футбольнага Кубка Англіі. У 1/8 дружына Арсэна Вэнгера без праблемаў, 2:0, разабралася ў гасцях з клубам пятага англійскага дывізіёну «Сатан Юнайтэд».

Ліга чэмпіёнаў

Надзвычай выніковы выйшаў трэці гульнявы дзень 1/8-й фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У двубоі паміж «Манчэстэр Сіці» і «Манака» правялі цэлых восем мячоў.

Фота: khl.ru

Глядзі таксама
Каментары