Агляд спартовых навінаў 14.11.2016


Футбол

Навіны спорту працягваюць выданне, добры вечар. Нашая нацыянальная футбольная зборная прагуляла свой чарговы матч у межах групавога этапу адбору на чэмпіянат свету – 2017. На выездзе мы саступілі балгарам 0:1, вызначыўся на 10-ай хвіліне Івэлін Папоў.

Баскетбол

Менскія «Цмокі» не могуць наладзіць сваёй гульні ў Адзінай лізе ВТБ. У гэтым турніры дружына Грышчука зазнала ўжо чацвёртую запар паразу. Гэтым разам сталічны клуб на паркеце «Менск-арэны» сустракаўся з краснадарскаю камандаю «Лакаматыў-Кубань».

Гандбол

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ўдома правёў чарговы матч Лігі чэмпіёнаў. У гасцях у нас быў шведскі клуб « Крыстыян-стад», які мы даволі лёгка перамаглі – 32:27.

Самба

13 медалёў рознага гатунку – такі вынік выступу беларускіх спартоўцаў на чэмпіянаце свету па самба, што прымала балгарская Софія. У заключны дзень спаборніцтваў нашыя атлеты тройчы ўзнімаліся на п’едэстал: срэбра ў Юрыя Рыбака, а таксама дзве бронзы, яны на рахунку Ваэ Тухталяна і Цімафея Емяльянава. Усяго ў першынстве свету ўзялі ўдзел спартоўцы з 80-ці краінаў свету.

Фота: vk.com/bc.tsmoki