50-ты чэмпіянат свету па біятлоне, што праходзіў у нарвежскім Гольмэнколене, – ужо гісторыя. Гэтым разам прозвішчы беларускіх лыжнікаў-стралкоў былі далёка ад п’едэсталу.
Менскія «Цмокі» зноў зазналі паразу ад саратаўскага «Аўтадора» у межах гульняў ВТБ. У гасцях каманда Грышчука, нягледзячы на вельмі ўдалы старт, а таксама перавагу ў заключнай чвэрці, не здолела ўзяць рэваншу за хатняе фіяска і саступіла 85:98.
У паўфінальнай серыі чэмпіянату краіны па хакеі ў экстралізе менскае «Юнацтва» выйшла наперад 2:1. У трэцім матчы супрацьстаяння Захараў і кампанія правялі другі матч у Горадні з мясцовым «Нёмнам».
Сталі вядомыя тры клубы з чатырох, якія павядуць барацьбу ў ½ фіналу за Кубак Англіі па футболе: гэта «Эвэртан», «Ўотфард» і «Крыстал Пэлас». У супрацьстаянні «Манчэстэр Юнайтэд» – «Ўэст Гэм» меўся вызначыцца апошні ўдзельнік паўфінальнай стадыі, аднак матч будуць перагульваць.