Агляд спартовых навінаў 12.12.2016


Плаванне

Мужчынская каманда нашых плыўцоў здабыла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў Канадзе на кароткай вадзе.

Біятлон

Дзвюма эстафетнымі гонкамі скончыўся другі этап Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Спачатку наймацнейшых высвятлялі мужчынскія зборныя.

Хакей

У чарговым туры Кантынентальнай хакейнай лігі сталічнае «Дынама» зарабляе ў сваю скарбонку тры балы. На «Менск-арэне» «зубры» разграмілі апанента – харвацкага «Мэдвэшчака» – 6:2. Перад гэтым двубоем у шэрагі бела-блакітных як мінімум да канца сезону ўліўся абаронца Раман Грабарэнка, які дагэтуль шукаў шчасце на пляцоўках НХЛ.