Аб'ектыў 24.06.2017 Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Паводле лёсавання фінальнага турніру 13-га чэмпіянату Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх камандаў, які пройдзе ў студзені будучага года ў Харватыі, Беларусь трапіла ў квартэт В разам з дзейным чэмпіёнам свету – Францыяй, дружынаю Нарвегіі, якая сёлета на «мундыялі» у Францыі дасягнула найвышэйшага свайго поспеху за гісторыю – заваявала срэбныя медалі, а на леташнім польскім ЕЎРА была чацвёртаю.

Шамхматы

Пасля пяці матчаў без перамог у Адкрытым турніры каманднага чэмпіянату свету па шахматах, што прымае расейскі Ханты-Мансійск, зборная Беларусі ўдала скарысталася з ініцыятывы ў гульнях з суседзямі па турнірнай табліцы. Наш лідар Сяргей Жыгалка на першай дошцы ішоў без паразаў, але дэбютная менавіта выгуляная партыя здарылася ў двубоі з нарвежцам Ар’янам Тары.

Формула-1

Восьмы этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1» прымае сталіца Азербайджану – Баку. У суботняй даволі складанай кваліфікацыі ў атмасферы моцнага прэсінгу найлепшы ва ўсіх сегментах з абсалютным рэкордам трасы быў брытанец Льюіс Гэмілтан, які, мяркуючы паказаць найлепшы час яшчэ на першым коле, дапусціў памылку ў апошнім павароце і пазней вымушаны быў выпраўляцца.

Глядзі таксама
Каментары