Аб'ектыў 09.06.2017 Агляд спартовых навінаў


Гандбол

Наша нацыянальная гандбольная зборная правяла два хатнія таварыскія двубоі супраць каманды Украіны. У Палацы спорту ва Уруччы ў стартавым двубоі калектыў Юрыя Шаўцова саступіў апанентам усяго адзін мяч 31:32.

Хакей

У Нацыянальнай хакейнай лізе «Пітсбург» на хатнім лёдзе ўсухую 6:0 разграміў «Нэшвіл» у межах пятага матчу фінальнай серыі Кубка Стэнлі. Сустрэча праходзіла цалкам пад дыктоўку «Пэнгўінз». Гаспадары закінулі ў першых двух перыядах па 3 шайбы, а ў апошняй дваццаціхвілінцы ўзяццяў брамы зафіксавана не было. Гэткім чынам лік у супрацьстаянні стаў 3:2 на карысць «пінгвінаў», а, раз каманды гуляюць да чатырох перамогаў, кожны наступны матч можа стаць вырашальны.

Футбол

Англійскі футбольны клуб «Хал Сіці» афіцыйна абвесціў аб прызначэнні Леаніда Слуцкага ў якасці галоўнага трэнера каманды. Па выніках мінулага сезону «Хал» заняў у Прэм’ер-лізе 18-ты радок і пакінуў элітны дывізіён, і цяпер будзе выступаць у Чэмпіёншыпе. Апошнім месцам працы Слуцкага быў маскоўскі ЦСКА, з якім ён тройчы выгульваў залатыя медалі расейскага першынства.

Глядзі таксама
Каментары