Агляд спартовых навінаў 10.10.2016


Футбол

Пачынаем сачыць за трэцім матчам нацыянальнай каманды нашай краіны ў адборачным турніры да Чэмпіянату свету-2018 супраць дружыны Люксембургу. Люксембург у першых дзвюх сустрэчах саступіў супернікам. А ўвогуле ў суадносінах са зборнай Беларусі на яе стадыёнах мае толькі адну перамогу, злапамятную для нас у Гомлі ў кастрычніку 2007-га. Іншыя дзве беларускія сустрэчы скончыліся з перамогамі гаспадароў 2:0.

Рэферы – маладасведчаны ў двубоях такога ўзроўню 39-цігадовы немец ТабІяс Вэльц. Цэнтральным двубоем у падгрупе А станецца спатканне Нідэрландаў і Францыі ў Амстэрдаме. Абедзве каманды набралі па чатыры пункты і маюць аднолькавую розніцу праведзеных ды прапушчаных мячоў – па плюс 3. Швецыя прыме Балгарыю.

Баскетбол

Нярадасным стаўся старт менскіх «Цмокаў» у Адзінай лізе ВТБ новага сезону. Распачала сёлета турнір каманда з Беларусі на сваёй пляцоўцы двубоем з санкт-пецярбургскім «Зенітам». Але, адкрыўшы лік праз 20 секундаў пасля старту двухпунктавым трапляннем Аляксандра Кудраўцава, менчукі адразу падселі і першы перыяд аддалі гасцям 8:20. У другой чвэрці саступілі яшчэ пяць пунктаў і ўжо не дагналі суперніка, пацярпеўшы агульную паразу 58:71.

Формула-1

Немец Ніко Росбэрг выгуляў усе асноўныя старты на Гран-пры Японіі – 17-ым этапе чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машынаў «Формула-1».