Аб'ектыў 10.05.2016 Агляд спартовых навінаў 10.05.2016


Тэніс

Вікторыя Азаранка, якая пачне з другога кола прадстаўнічы тэнісны турнір катэгорыі «Прэм’ер» у Рыме з прызавым фондам 4,5 мільёны долараў, даведалася пра сваю першую суперніцу.

Хакей

У паўфінале Заходняй канферэнцыі «Дэлас» на сваім лёдзе перамог «Сэйнт-Луіс» 3:2 і зраўняў лік у серыі, які стаў нічыйны 3:3. Асноўным стаў першы перыяд, выгуляны «зоркамі» 3:0. У дзвюх дваццаціхвілінках, што засталіся, «блюзмены» закінулі па шайбе і наблізіліся ўшчыльную, але выратаваць гульні не здолелі. Камандам трэба будзе згуляць вызначальны сёмы матч, які адбудзецца ў чацвер у Дэласе.

На чэмпіянаце свету па хакеі сёння ў беларускай зборнай выходны, а ў нашай групе на аўторак былі запланаваныя дзве сустрэчы. Адная з іх ужо скончылася, у якой Славаччыну разграміла Нямеччына – 5:1. Яшчэ адзін двубой трывае, там пасля двух перыядаў Францыя перамагае Вугоршчыну… Для выхаду ў плэй-оф беларусам ужо нельга дапускаць асечак, а наступны двубой мы правядзем заўтра, супернік – каманда Славаччыны.

Футбол

Дортмундская «Барусія» афіцыйна абвесціла пра пераход Матса Гумэльса ў «Баварыю». Капітан «Барусіі» падпісаў кантракт з мюнхенцамі да 2021 года, кошт пытання склаў прыблізна 35 мільёнаў еўраў.

Глядзі таксама
Каментары