Агляд спартовых навінаў 10.01.2016


Футбол

Партугальскі нападнік Крышціяну Раналду стаў сапраўдным футбольным брэндам мінулага

года, у чарговы раз адсунущшы свайго старога канкурэнта на галоўныя прызы сезону – аргентынца Льёнэля Мэсі. Атакоўны гулец мадрыдскага «Рэалу», 31-гадовы Раналду навзаны найлепшым футбалістам 2016 году ў свеце на традыцыйнай цырымоніі Міжнароднай федэрацыі футболу ФІФА ў швейцарскім Цюрыху.

І ўсё гэта, збольшага, ардынарна і ўжо банальна, калі ўзгадаць, што амаль усе лаўрэаты ўжо не раз называліся ў розных апытаннях-падсумаваннях найлепшымі. Самаю свежаю падзеяй такіх цырымоніяў апошніх гадоў сталася прызнанне Мохда Фаіза Субры. 29-цігадовы малайзіец атрымаў Прэмію знакамітага вугорца Фэрэнца Пушкаша за найлепшы гол 2016-га года.

Гандбол

У сераду, 11 студзеня, а 22.45 паводле беларускага часу парыжскім двубоем паміж дзейнымі чэмпіёнамі планеты, срэбнымі прызёрамі лонданскай Алімпіяды – дружынаю Францыі – і камандаю Бразіліі стартуе 25-ы чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў. Арганізатары французскага першынства абяцаюць найвышэйшы ўзровень бяспекі для ўдзельнікаў.

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Шаўцова пяты раз запар прабілася на топ-турнір, але галоўны трэнер каманды ў інтэрвʼю «Прессболу» заклікаў не чакаць ад каманды тае гульні, якую паказваў ранейшы калектыў. Паводле Шаўцова, ідзе змена пакаленняў, моладзь яшчэ прызвычайваецца да калектыву, шукае ў ім месца і свае ролі. Што не можа не адбіцца на выніку.