Агляд спартовых навінаў 09.03.2016


Біятлон

Чэмпіянат свету па біятлоне ў нарвежcкім Гольмэнколене сёння аднавіўся жаночай індывідуальнай гонкай. Перамогу у ёй атрымала францужанка Мары Дарэн-Абэр, якая дапусціла адзін промах.

Футбол

Сталі вядомыя першыя два чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі мадрыдскі «Рэал» і нямецкі «Вольфсбурґ». Вяршковыя двойчы па 2:0 перамаглі італьянскую «Рому», на «Сант’яга Бэрнабэў». Забівалі Раналду і Радрыгес.

Гандбол

У чарговым двубоі СЭГА-лігі берасцейскі клуб імя Мяшкова на выездзе прагуляў «Загрэбу» 24:28. На гэтай паразе адбілася адразу некалькі фактараў: у Харватыю мы з розных прычынаў выправіліся не аптымальным складам, а наш галоўны трэнер Сяргей Бябешка праз чырвоную картку кіраваў сваім калектывам толькі з трыбуны.

Футбол

Лонданскі «Арсенал» стаў удзельнікам ¼ фіналу Кубка Англіі, пад раздачу якога на сваім полі трапіў «Гал Сіці». «Кананіры» не маглі змірыцца, што супернік цудам выстаяў пад іхным ціскам на «Эмірэйтс» і таму тут адыграліся напоўніцу.