Агляд спартовых навінаў 08.04.2016


Тэніс

Вікторыя Азаранка – найлепшая тэнісістка свету ў сакавіку. Такім атрымаўся вынік галасавання на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі. Другі радок заняла Святлана Кузняцова, замкнула тройку Сэрына Ўільямз.

Футбол

Пасля стартавых матчаў ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы ўсе клубы маюць рэальныя шанцы на працяг барацьбы. «Лівэрпул» у Дортмундзе забіў першы, гол на рахунку Орыджы. Аднак дакладны ўдар Хумэльса аднавіў раўнавагу і прынёс «Барусіі» нічыйны вынік.

Хакей

Маскоўскі ЦСКА ў першым матчы фінальнай серыі Кубка Гагарына на сваім лёдзе сустракаўся з магнітагорскім «Металургам». Шмат хто з адмыслоўцаў прадказваў, што «магнітка» зазнае паразу, але ж не з такім лікам. «Армейцы» накаўтавалі суперніка, закінуўшы яму 5 шайбаў, самі ж прапусцілі толькі аднойчы.

У межах хакейнага «Еўравыкліку» нашая нацыянальная зборная двойчы пазмагаецца з камандаю Францыі. Месцам правядзення матчаў вызначылі Горадню.