Агляд спартовых навінаў 06.10.2016


Футбол

У пятніцу, 7-га кастрычніка, нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе другі матч у кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату свету-2018, нанёсшы візіт Нідэрландам. А напярэдадні сустрэчы ў Ратэрдаме галоўны трэнер «памаранчавых» Дэні Блінд са шкадаваннем паведаміў пра тое, што чыталася раней, але меліся і спадзяванні на найлепшае для галандцаў.

Футбол: Ліга Чэмпіёнаў УЕФА

Трапіўшы на чвэрцьфіналістак мінулагодняга разыграння жаночай Лігі чэмпіёнаў УЕФА – іспанскую «Барселону» – пераможцы нацыянальнага беларускага чэмпіянату – дзяўчаты з клубу «Менск» не вельмі цешылі сябе надзеямі на выхад у 1/8-ю сёлетняга турніру. На жаль, не ажыццявілі жадання і, хаця б, не прагуляць усухую ў першым матчы гэтага раўнду плэй-оф на сваім полі, саступіўшы 0:3.

Баскетбол

Нежартоўнае абурэнне, ганьбу выклікалі ў галоўнага трэнера мужчынскай каманды менскіх баскетбольных «Цмокаў» Ігара Грышчука асобныя дзеянні рэферы матчу ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Чэмпіёнаў міжнароднай федэрацыі баскетболу супраць ізраільскага «Іроні».