Аб'ектыў 04.04.2016 Агляд спартовых навінаў 04.04.2016


Тэніс

Вікторыя Азаранка – пятая ракетка свету. Гэта стала вядома пасля таго, як беларуска трыумфальна скончыла буйны тэнісны турнір катэгорыі «Прэм’ер» у амерыканскім Маямі, прызавыя якога складалі $ 6 млн 100 тыс.

Баскетбол

Менскія «Цмокі» на роўных змагаліся з лідарам турнірнай табліцы адзінай лігі ВТБ маскоўскім ЦСКА, аднак не датрывалі. У чарговым туры калектыў Грышчука на родным паркеце ні ў чым не саступаў больш масцітаму суперніку, але ў канцы даў слабінУ, што прывяло да паразы – 81:83.

«Формула-1»

Пілот каманды «Мэрсэдэс» Ніка Росбэрг пасля трыумфу на Гран-пры Аўстраліі не пакінуў шанцаў апанентам і ў Бахрэйне, другой сёлета гонцы ў класе аўтаў «Формулы-1».

Глядзі таксама
Каментары