Агляд спартовых навінаў 04.03.2016


Тэніс

Зборная Беларусі па тэнісе паспяхова стартавала ў матчы другой групы Еўрапейска-афрыканскай зоны Кубка Дэйвіса. Дэбютны сёлета двубой нашыя хлопцы праводзяць у сталіцы Егіпта, Каіры, дзе павялі ад пачатку даволі ўпэўнена, і пасля першага дня калектыў капітана Уладзіміра Валчкова вядзе 2:0.

Біятлон

Дзявятае месца ў стартавай гонцы чэмпіянату свету па біятлоне, які прыняў нарвежскі Гольмэнколен, трэнерскі штаб нашай нацыянальнай каманды расцаніў як сярэдні, бо за айчыннаю дружынаю размясціліся калектывы, якія агулам лепей за Беларусь выступаюць у заліку Кубка свету. Але, зразумела, поўнай задаволенасці быць не можа.

Хакей

У Кантынентальнай хакейнай лізе засталося вызначыць апошняга чвэрцьфіналіста. На Усходзе загуляліся «Салават Юлаеў» і АК Барс, адзіныя, хто давёў спрэчку да максімальна магчымага – сёмага матчу. Пакуль нічыя 3:3 і заўтра вырашальнае спатканне на пляцоўцы вышэйрэйтынгай Уфы.

Футбол

Да заканчэння чэмпіянату Іспаніі па футболе – яшчэ 11 тураў, але няма пакуль сурʼёзнай канкурэнцыі, якую хтосьці можа скласці «Барсэлоне» ў барацьбе за першае месца, якую хтосьці можа скласці «Барсэлоне».