Агляд спартовых навінаў 01.07.2016


Футбол

Зборная Партугаліі – першы паўфіналіст футбольнага чэмпіянату Еўропы, каманда сапраўды дзіўная. Адна перамога ў пяці матчах – і месца ў чацвёрцы наймацнейшых гарантаванае. Гэта зборная Партугаліі, якая ледзь вылезла з групы, з велізарнымі намаганнямі ў оўвэртайме выгуляла ў харватаў і цяпер у серыі пенальці адолела палякаў.

Ліга Еўропы

З перамогаў пачалі свае стартавыя матчы ў першым коле кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы два беларускія клубы. У сталіцы менскае «Дынама» нанесла паразу «Спартаку» з Юрмалы 2:1.

Гандбол

БГК імя Мяшкова даведаўся пра сваіх супернікаў на групавой стадыі гандбольнае Лігі Чэмпіёнаў. Адпаведна лёсаванню, якое сёння адбылося ў Даніі, мы выступім у папярэдняй групе Б. Апанентамі мяшкоўцаў будуць клубы: «Райн-Нэкар» (Лёвэн, Нямеччына), «Вівэ» (Польшча), «Вардар» (Македонія), «Загрэб» (Харватыя), «Пік» (Вугоршчына), «Цэле» (Славенія) і «Крыст’янстад» (Швецыя). Па выніках двухколавага турніру пераможцы груп наўпрост трапяць у чвэрцьфінал, каманды з 2-га да 6-га радка выступяць у 1/8-ай.

Фота – goal.com