Агляд спартовых навінаў 01.06.2016


Фота – wtop.com

Гандбол

Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па гандболе згуляла перадапошні матч другога кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы–2016, прыняўшы ў палацы спорту «Уручча» лідара першага адборачнага квартэту паводле дадатковых паказнікаў – дружыну Нарвегіі.

Футбол

Нацыянальная футбольная зборная Беларусі нечакана ў добрым гуморы правяла чарговы таварыскі матч, гэтым разам у Корку, што ў Рэспубліцы Ірландыя, і адолела галоўную дружыну гэтай краіны з лікам 2:1. Паводле Аляксандра Хацкевіча, галоўнага трэнера беларусаў, усё атрымалася: са строгаю гульнёю ззаду, асабліва пры стандартах суперніка і хуткім пераходзе з абароны ў атаку.

Лёгкая атлетыка

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскага рыхтавання па лёгкай атлетыцы адбыўся чарговы турнір на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў. Праз год перапынку ў сектар ізноў выйшаў Іван Ціхан. У пятой спробе амаль 40-гадовы спартовец выгуляў спаборніцтвы з вынікам 77 метраў 30 сантыметраў. Асабісты рэкорд, усталяваны атлетам са Слонімшчыны ў Горадні яшчэ ў 2008 годзе, – 84,51.