Аб'ектыў 01.04.2016 Агляд спартовых навінаў 01.04.2016


Тэніс

Расейка Святлана Кузняцова і Вікторыя Азаранка, якая рэпрэзентуе Беларусь, сустрэнуцца ў тытульным матчы турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі ў амерыканскім Маямі. Фінал прызначаны на 20-ю гадзіну беларускага часу суботы. У гісторыі процістаяння тэнісістак – нічыя 4:4. Але на хардзе, асабліва апошнія тры гады, лепей гуляла Азаранка, якая вядзе ў сустрэчах на гэтым пакрыцці 3:2.

Хакей

1 красавіка можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе. Упершыню за апошнія пяць год найбольш блізка да тытулу падышло менскае «Юнацтва». «Мядзведзі» вядуць у вырашальнай серыі з салігорскім «Шахцёрам» 3:1 і ў пятніцу прымаюць гарнякоў на «Чыжоўка-Арэне».

Фігурнае катанне

На чэмпіянаце свету па фігурным катанні ў амерыканскім Бостане вызначыліся першыя пераможцы. Залатыя медалі ў спартовых танцах на лёдзе заваяваныя Габрыелляю Пападакіс і Гіёмам Сізэронам.

Глядзі таксама
Каментары