«А навошта нам маскі?» У Іўі (не) увялі масачны рэжым

Іўе, што ў Гарадзенскай вобласці стаўся нечакана папулярным у інтэрнэце. Сямітысячны горад прыцягнуў увагу рэспубліканскіх СМІ з-за ўвядзення масачнага рэжыму.

На сайце газеты Іўеўскі край 26 траўня з’явілася абвестка, што цяпер нашэнне масак у грамадскіх месцах абавязковае. Праз некаторы час патрабаванне стала рэкамендацыяй. Але на ўваходах у крамы і іншыя ўстановы вісяць абвесткі пра маскі і нават пальчаткі. Ці жыхары гораду прыслухоўваюцца, хадземце запытаем:

Жыхары Іўя:

– Не пускаюць у краму без маскі?

– Не ведаю, але кожны. Мяне яшчэ не выганялі, але ж я і ў масцы. І па магчымасці ў пальчатках.

– Я лічу, што абавязковае

– Гэта недзе было надрукавана ў газеце?

– У газеце і на сайце, райвыканкам. Таму што сітуацыя ў нас такая, самі ведаеце, як усюды.

«І ў пальчатках нават вот, усё як трэба апранула, трымаць дыстанцыю трэба».

У горадзе шмат людзей без масак, давайце запытаем, чаму яны іх не носяць:

– Чаму вы без маскі, можаце нам расказаць?

– А навошта маска?

– У вас пішуць, што абавязкова насіць маску, гэта праўда?

– Пішуць адно, а кожны абараняецца па-свойму.

– Як кажуць, вы каронавірус бачыце? Значыць яго няма

– А ў вас маскі ёсць, вы іх проста не носіце?

– Так

– А чаму не носіце?

– Таму што не лічым патрэбным, а навошта нам маскі?

– У інтэрнэце пішуць, што ў вас не пускаюць у магазін, калі без маскі, гэта праўда?

– Такога, каб мяне не пускалі, напэўна не. Ну каб мне сказалі, што нельга, бо я без маскі, то не. Мо таму што я рэдка заходжу.

Дарогі ў горадзе апрацоўваюцца адмысловымі сродкамі. Мясцовая школа на каранціне, ды ў доме культуры часова няма заняткаў.

Наста Кахановіч, «Белсат»

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама