50 дзяцей на Жлобіншчыне без права на школу


Падтрымліваць вёску – прыярытэт беларускае нацыянальнае палітыкі, прынамсі паводле айчынных чыноўнікаў. Клапатлівую руку дзяржавы адчуваюць на сабе жыхары паўтысячнай вёскі Дабрагошча, што на Жлобіншчыне, дзе за апошнія некалькі гадоў паспелі закрыць пошту, дом культуры, шпіталь, а цяпер спрабуюць і школу.