Бельгія разграміла Беларусь – 8:0. Найбуйнейшая параза ў гісторыі беларускага футбола

Найбуйнейшая параза беларускай футбольнай зборнай за ўсю гісторыю выступаў пад нацыянальнымі і дзяржаўнымі колерамі. У адборачным турніры да чэмпіянату свету на наступны год Бельгія ўсухую разграміла Беларусь на сваім полі – 8:0.

Зборная Бельгіі з нефармальнай назвай «Чырвоныя д’яблы» цягам амаль двух з паловаю гадоў узначальвае сусветны рэйтынг ФІФА. Беларусь з мінулага лістапада трымаецца на 88-й пазіцыі. Таму не дзіўна, што супернікі ў асноўным складзе абышліся без сваіх знакамітасцяў, але адзін 18-гадовы нападнік французскага клубу «Рэн» Жэрэмі Даку пераўзышоў у майстэрстве беларускіх зборнікаў.

Восем-нуль. Няўжо лік адлюстроўвае розніцу ў майстэрстве? У чым жа прычына? Жыхары Менску так адказалі на гэтыя пытанні:

«Базовый отбор людей, детей завязан в основном на СДЮСШОРах, у клубов Академий как таковых нет фактически и сама система селекции построена не очень эффективным образом. У меня есть знакомые тренеры, которые в СДЮСШОРах работают, говорят, что приходят дети и не знают ни футболистов, ни клубов футбольных».

«Мне кажется, что работает здесь более советская система, где старые тренеры, которые не знают новых технологий тренировок и так далее. Нет развития. А там, где нет развития, всегда будет проигрыш».

«Виновато верховное руководство. Не бывает плохих солдат, бывают плохие генералы. У нас полно отличных спортсменов».

«Вы всегда хотите найти кого-то виноватого? Белорусский футбол на своём уровне, на каком он и был. И на таком уровне мы до сих пор играем».

На думку адмыслоўцаў, рэкордны разгром стаўся лагічным працягам сістэмнага крызісу ў беларускім футболе. А матчы Лігі нацыяў, дзе беларусам супрацьстаялі збольшага гэтак званыя футбольныя карлікі, апошнія гады, як лічыць наш эксперт, журналіст выдання «Прессбол» толькі маскіравалі праблему.

«Мы маем слабыя дзіцяча-юнацкі футбол і нацыянальны чэмпіянат, куды немагчыма запрасіць нікога якаснага, бо ўсе клубы пад дзяржаўным кантролем. А тыя, хто спрабуе пабудаваць клуб на прыватнай аснове – цярпяць крах, бо федэрацыя і дзяржава гэткага падыходу не прымаюць».

Аналіз такога стаўлення футбалістаў да сваёй працы зрабіў і іншы спартовы журналіст, які спецыялізуецца менавіта на футболе, Мікалай Хадасевіч.

«Зборная знаходзіцца ў незвычайнай сітуацыі. Бо заціснулася паміж тымі заўзятарамі, што жадаюць пераменаў і тымі, хто падтрымлівае гэтыя ўлады. Гульцы зборнай, якія вытрымалі паўзу і вырашылі адмаўчацца апынуліся пад крытыкаю з абодвух бакоў»

Калі 10–15 гадоў таму зборная Беларусі спрабавала дацягнуцца да статусу моцнага еўрапейскага серадняка, то за апошнія пяць гадоў стала на адную прыступку з аўтсайдарамі еўрапейскага футболу».

Аднак заўзятары гатовыя прабачыць нават такія вынікі – калі каманда стане сапраўды народнаю.

Аляксандр Пуціла, Аляксандр Баразенка, «Белсат».

Тэгі: футбол

Глядзі таксама