Нідэрланды замарозілі актывы Беларусі на 633 мільёны еўраў


Нідэрланды зноў замарозілі актывы Расеі, а тэксама і Беларусі – на 633 мільёны еўраў. Як паведаміла ў чацвер выданне «Дэ Волксрант» («De Volkskrant»), такім чынам пад санкцыі трапілі таксама 20 караблёў і 6 самалётаў, уласнікамі якіх выступаюць грамадзяне Расеі.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

«Што да Беларусі, то мы не ведаем дакладна, якія актывы былі арыштаваныя ў Галандыі, але мы ведаем дакладна, што галандскія фонды часта выступаюць канчатковымі бенефіцыярамі актываў, якія належаць беларускім алігархам, якія пад санкцыямі як гаманцы Лукашэнкі. Выгада галандскіх фондаў у тым, што яны не раскрываюць уласнасці і ў іх мінімальная справаздачнасць», – лічыць журналіст-расследавальнік Станіслаў Івашкевіч.

Не толькі ў Нідэрландах, але і ўва ўсёй Еўропе, а таксама ў Вялікай Брытаніі пад санкцыі з пачатку вайны ва Украіне трапілі дзясяткі вілаў, яхтаў і іншых актываў расейскіх алігархаў коштам каля трыццаці пяці мільярдаў долараў. Напрыклад, на гэтыя грошы можна пабудаваць каля 12,5 тысяч дзіцячых садкоў у Расеі. Санкцыі закранулі маёмасць, напрыклад, мільярдэра Алішэра Усманава, прэзідэнта нафтавай кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына, прапагандыста Уладзіміра Салаўёва, алігархаў Алега Дзерыпаскі і Пятра Авена, мільярдэра Рамана Абрамовіча і ягонага партнёра Давіда Давідовіча ды не толькі.

«Гаворка ідзе так ці інакш пра дзясяткі мільярдаў долараў. Тыя, хто засталіся ўнутры краіны – патрапілі пад калектыўныя санкцыі, разам з кіраўніцтвам расейскай федэрацыі ну практычна ўсё. Гэта санкцыі амерыканскія санкцыі ЕЗ, адпаведна іх маёмасць арыштоўваецца, іх маёмасць шукаецца на тэрыторыі ЕЗ», – мяркуе палітолаг Іван Праабражэнскі.

Так, Італія замарозіла маёмасць прыватных асобаў на суму 800 мільёнаў еўраў, прыкладна на столькі ж – Францыя. Мільярдамі долараў – а дакладней, васьмю – налічваецца маёмасць алігархаў у Швейцарыі, якая трапіла пад санкцыі. Былі заблакаваныя актывы на сем мільярдаў еўраў, звязаныя з Раманам Абрамовічам у Джэрзі. Але на палітыку Пуціна, хаця часта алігархі і выступаюць кашалькамі ўладаў, гэта не паўплывае – мяркуе палітолаг Іван Праабражэнскі:

«Прымусіць расейскія ўлады адмовіцца ад якіх-небудзь рашэнняў выключна таму, што яны могуць страціць ці ўжо страцілі нейкія грошы – нерэальна таму што ў расейскіх уладаў на першым месцы на жаль не грошы. Расейскія ўлады займаюць ідэалагічную пазіцыю і для іх яна важнейшая за гэтыя грошы. Чым могуць дапамагчы гэтыя санкцыі? Гэтыя санкцыі могуць перашкодзіць выкарыстоўваць гэтыя капіталы для ваенных мэт».

Санкцыі закранулі і англійскі футбольны клуб «Чэлсі», які належыць Абрамовічу і рыначны кошт якога складае не менш як 4 мільярды долараў. Праз санкцыі Абрамовіч вымушаны прадаць клуб, але можа не атрымаць ні капейкі выручаных грошай. Таксама ў пачатку красавіка Канада ўвяла санкцыі супраць дзевяці расяянаў і дзевяці беларусаў, сярод якіх трое намеснікаў міністра абароны і набліжаныя да Лукашэнкі бізнесоўцы. Аднак журналіст-расследавальнік Станіслаў Івашкевіч кажа: у санкцыйным механізме ЕЗ і ЗША існуе прабел, які дазваляе яго абысці.

«Калі супраць алігархаў уводзяцца санкцыі, яны па вялікім рахунку дзейнічаюць дзень, гэта столькі часу колькі ім трэба, каб дайсці да натарыуса і перааформіць свае фірмы і маёмасці на чальцоў іх сям’і ці на супрацоўнікаў і працаўнікоў сваіх фірмаў. Фармальна яны ўжо не трапляюць пад санкцыі ЗША і ЕЗ», – кажа Станіслаў Івашкевіч.

Большы ўплыў на рэжым Лукашэнкі, кажа журналіст, маюць сектаральныя санкцыі: напрыклад, на экспарт калійных угнаенняў і нафты з Беларусі.

«Гэта вельмі моцны ўдар – нашмат цяжэй прасунуць сваю прадукцыю, калі пры сённяшніх сістэмах трэкінгу, чым змяніць нейкі элемент у валоданні афшорнай кампаніяй. Заходнія санкцыі могуць паўплываць на рэжым Лукашэнкі, бо раней калі яны ўводзілі санкцыі супраць алігархаў, супраць якіх эфектыўнасць да гэтага часу была практычна нулявая. Калі раней заходнія ўрады думалі што рашэнні Лукашэнкі гэта вынік іх ціску, то насамрэч яны былі адсутнасці ціску а ў гэтым выпадку фактар ​​ціску сапраўды ёсць», – кажа Станіслаў Івашкевіч.

Сёння стала вядома, што ў Кангрэсе ЗША, прыняўшы закон, дазволілі канфіскоўваць падсанкцыйныя расейскія актывы, а сродкі ад іх продажу будуць накіроўваць Украіне.