Паказная боегатовасць: што значыць ваяўнічая рыторыка лукашэнкаўцаў


Паўсюль ім мрояцца ворагі, акрамя Усходу. «Беларусь дасылае дадатковыя вайсковыя сілы ў памежныя рэгіёны, калі адчувае рызыку і небяспеку», – заявіў кіраўнік Генштабу Віктар Гулевіч у пачатку чарговых вучэнняў, што стартавалі сёння. Ці стаіць нешта за чарговымі агрэсіўнымі заявамі рэжыму?

Пафасным прапагандысцкім відэа беларускае Міністэрства абароны адказала на зварот украінскіх вайскоўцаў з перасцярогай ад саўдзелу ў расейскай агрэсіі. Пасыл роліку традыцыйны для беларускай прапаганды: гэта Украіна пагражае напасці на Беларусь, але беларускае войска гатовае даць адпор.

«Гэта разлічана на дурняў. Гэтую дэмагогію мы ведаем даўно. Такое апраўданне таму, што яны робяць. Што не дэмабілізуюць вайскоўцаў, што не дазваляюць кантрактнікам скончыць службу, што пусцілі сюды расейцаў. Быццам ім нехта пагражае», – каментуе чарговы прапагандысцкі ролік Зянон Пазняк.

Суправаджаецца гэткая рыторыка разгортваннем супольнай расейска-беларускай вайсковай групоўкі і фактычна бесперапыннымі вучэннямі беларускіх вайскоўцаў. Гэтак, сёння на палігоне «Асіповічы» пачаўся аператыўны збор каманднага складу ўзброеных сілаў.

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

«Беларускае войска ў абсалютнай большасці не хоча ўдзелу ў вайне, ім гэта не трэба. Але войска ёсць войска, там усё падпарадкоўваецца загаду і выключаць нейкага варʼяцкага загаду нельга», – лічыць прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінету Беларусі Валерый Сахашчык.

Невысока ацэньваюць імавернасць беспасярэдняга залучэння беларускага войска ў расейскую агрэсію і ўкраінскія адмыслоўцы. У мілітарысцкай рыторыцы яны бачаць, хутчэй, чарговыя палітычныя гульні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Лукашэнку прыходзіцца манеўраваць: паказваць што ён гатовы выконваць усе патрабаванні Пуціна, але пры гэтым ні ў якім разе не ўлазіць у гэта, не пачынаць рэальныя баявыя дзеянні», – лічыць вайсковы эксперт з Украіны Мікола Саламаха.

Не зважаючы на гэта, украінскія вайскоўцы працягваюць трымаць беларуска-ўкраінскую мяжу пад павышанай увагаю. Рыхтуюцца да магчымага ўварвання суайчыннікаў і беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага, якія нагадалі, як правільна здавацца ў палон.

Hавiны
«Беларускі Гаюн» распавёў, адкуль з Беларусі таемна запускаюцца дроны
2022.10.25 16:58

Алесь Баразенка, «Белсат»