25 сакавіка пройдзе Агульнанацыяльная дыктоўка. Стаў вядомы тэкст


Дыктоўку будуць у Менску і за мяжой.

Дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы адзначыла Агульнанацыянальнай дыктоўкаю – ужо адзінаццаты раз. Тэкст пісьменніка і навукоўца, сёлетняга юбіляра Анатоля Бутэвіча дыктавала настаўніца Валянціна Драгун.

«Тут якраз сувязь пакаленняў ідзе і сувязь са сваймі каранямі, са сваёй зямлёй, са сваёй радзімай, – кажа Валянціна Драгун. – Мова гэта Беларусь, нашая радзіма».

Традыцыйна для агульнанацыянальнае дыктоўкі ТБМ прапаноўвае тэксты пісьменнікаў, чые юбілеі адзначаюцца ў гэтым годзе. Сёлета сярод варыянтаў быў верш Наталлі Арсенневай, у верасні мы будзем адзначаць ейнае 115-цігоддзе, і ўрывак з твору мовазнаўцы ды празаіка Фёдара Янкоўскага, якому споўнілася б 100 гадоў.

«Прапаноўваючы розныя тэксты розных пісьменнікаў мы паказваем наколькі багатая нашая мастацкая літаратура, нематэрыяльная спадчына, і мы адказныя не толькі за тое каб успрыняць гэтую спадчыну і карыстацца ёю, але і перадаць нашым дзецям», – кажа чалец ТБМ Алена Анісім.

Зразумела, што не абмінулі арганізатары і святкавання стагоддзя абвяшчэння БНР, таму адзін з прапанаваных варыянтаў тэкстаў – Трэцяя Устаўная грамата – якой і абвяшчалі незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. На менскай сядзібе гэты тэкст можна будзе напісаць у Дзень Незалежнасці.

«Наступную дыктоўку – тэкст Трэцяй устаўной граматы – будзем пісаць 25 сакавіка, – кажа ўдзельнік таварыства Аляксандр Давідовіч. Думаю, што ў такім жа фармаце ўтульным».

Дыктоўкі ў Дзень роднае мовы пісалі беларусы і ў іншых краінах свету.

Ірына Дарафейчук; фота – vsluh.ru