Масква святкуе знішчэнне HIMARS


Гэта – кадры знішчэння HIMARS – высокамабільнага артылерыйскага ракетнага комплексу, што стаіць на ўзбраенні ЗСУ. Здарэнне адбылося ў Данецкай вобласці прыкладна за сорак кіламетраў ад лініі фронту. Прынамсі, так сцвярджаюць расейскія вайскоўцы.

Глядзіце сюжэт у нашым відэа:

Звяртаецца ўвага, што атака адбылася ўдзень. Між тым, паводле выдання «Forbes», ЗСУ звычайна выкарыстоўвае HIMARSы ў прыцемках – раніцай або ўвечары.

«Нейкі час выконваюцца рэжымы сакрэтнасці, мінімальнай уразлівасці, а потым чалавек прывыкае, і калі ўзнікла нейкая патрэбнасць у тэрміновай перамяшчэнні або агнявым уздзеянні па нейкім раёне, то магчымыя парушэнні», – мяркуе авіяцыйны эксперт Валерый Раманенка.

Афіцыйна Кіеў не пацвердзіў знішчэння HIMARSу. Агулам заходнія саюзнікі паставілі Украіне трыццаць дзевяць баявых комплексаў. І яны сталіся надзвычай эфектыўнымі на фронце. Адметна, што калі HIMARS і сапраўды знішчылі, то гэта стане першым пацверджаным выпадкам больш чым як за паўтара года – з моманту паставак гэтай зброі Украіне.

«Яны змусілі варожых інтэндантаў фактычна перамясціць усе свае склады, базы, арсеналы на адлегласць больш чым восемдзесят кіламетраў ад лініі фронту, – разважае вайсковы аглядальнік, экс-спікер Генштабу ЗСУ Уладзіслаў Селязнёў. – Бо якраз на такую адлегласць у асноўным і працуюць ракеты, што ідуць у камплекце з HIMARSам. Зразумела, гэта дадае складанасцяў расейскай вайсковай лагістыцы».

Расейскія прапагандысты надзвычай задаволеныя з нагоды знішчэння HIMARSу. Зрэшты, апошнія страты ў тэхніцы выглядаюць не на карысць Масквы.

himars, rakiety, wyrzutnie, wojna z ukrainą, zbrojenia zsu, amerykańska pomoc dla ukrainy
Здымак мае ілюстрацыйны характар. HIMARS.
Фота: litakua / Telegram

Толькі за другую палову лютага і на пачатку сакавіка ЗСУ знішчылі чатырнаццаць варожых самалётаў. У тым ліку адзінаццаць Су-34, два Су-35 і адзін А-50. А ў дадатак – патрульны карабель «Сяргей Котаў». Агульны кошт гэтых страчаных баявых адзінак складае адзін мільярд сто сорак пяць мільёнаў долараў.

Для параўнання, кошт аднаго HIMARSу роўны тром з паловаю мільёнам долараў.

«Больш-менш яўныя здабыткі расейскай арміі падсвечваюцца, каб стварыць добры настрой у расейскім грамадстве, каб даць яму надзею, нібыта так званая спецыяльная вайсковая аперацыя праходзіць удала і расейская армія зможа хутка здабыць перамогу на полі бою. І для таго, каб такі святочны настрой быў у расейскім грамадстве, выкарыстоўваюцца любыя нагоды», – кажа Уладзіслаў Селязнёў.

Між тым журналіст французскага выдання «Le Monde» Эманюэль Грыншпан са спасылкаю на крыніцы ў выведцы агучыў лічбы стратаў украінскіх вайскоўцаў на вайне. Атрымалася шэсцьдзесят тысяч, гэта амаль удвая больш, чым дадзеныя, агучаныя ў канцы лютага Уладзімірам Зяленскім.

«Страты могуць быць нават некалькі большыя, – мяркуе Валерый Раманенка. – Гэта не такія вялікія страты за два гады інтэнсіўных баявых дзеянняў. Узровень баявых дзеянняў, колькасць ужытай баявой тэхнікі значна большыя, чым уяўлялася экспертам 5-7-10 гадоў таму».

У лік шасцідзесяці тысяч гэтых ахвяраў, згодна Грыншпану, увайшлі вайскоўцы, якія прапалі без звестак, а таксама тыя, хто трапілі ў расейскі палон.

Ян Федаровіч, «Белсат»