Запарожскія казакі

рэж. Андрыенка Сяргей, 2018

Украінскае казацтва – гэта не проста яркая старонка гісторыі Украіны, але і заўважная з’ява сусветнай гісторыі.

Кожная гісторыя абрастае легендамі, упрыгожваецца дэталямі або дыскрэдытуецца хлуслівымі міфамі. Гэтак шмат у чым адбылося і з гістарычнымі дакументамі пра запарожскіх казакоў. Без малога шэсць стагоддзяў мінула з таго часу, як з’явілася запарожскае казацтва. Больш за два стагоддзі прайшло, калі Расейская імперыя разбурыла апошнюю Сеч і запарожскае войска.

Сённяшнія стасункі Расеі і Украіны шмат у чым падобныя. А ці ёсць падабенства сучасных украінцаў з тымі запарожскімі казакамі? Ці шануюць сучаснікі традыцыі далёкіх продкаў? Хто яны, украінскія казакі сёння?

Рэж. Сяргей Андрыенка, 2018 г., Украіна

Каментары