Цыкл серыяў «Справы Статкевіча»


Справы Статкевіча. Частка 1

Што мы ведаем пра грамадзяніна і палітыка Мікалая Статкевіча? Адкуль жа ўзяўся чалавек, які ў 2010-ым кінуў Лукашэнку пальчатку выкліку, а ў 2015 г., адразу ж пасля вызвалення, зноў стаў на шлях барацьбы, зарганізаваўшы некалькі вулічных акцыяў?Як Статкевіч увайшоў у палітыку? Навошта на пачатку 90-ых ён стварыў Беларускае згуртаванне вайскоўцаў – арганізацыю, якая рашуча стала на бок беларускае незалежнасці, нягледзячы на тое, што постсавецкае войска ў Беларусі было кансерватыўным і ў значнай ступені прарасейскім?

Справы Статкевіча. Частка 2

Колькі людзей у савецкім войску размаўляла па-беларуску? Як дзялілася спадчына арміі пасля развалу СССР? Якім марыў бачыць беларускае войска Статкевіч? Як вайсковец стаў палітыкам? Глядзіце відэа.У другой частцы размовы Паўла Мажэйкі з Міколам Статкевічам апошні распавядае, як выйшаў з Камуністычнай партыі СССР, якія кнігі паўплывалі на яго ў маладосці, што ўяўляла з сябе савецкая армія, ды прыгадвае, хто стаў аўтарам назвы Беларускага згуртавання вайскоўцаў.

Справы Статкевіча. Частка 3

Адзіны механізм, які мае цяпер грамадства, каб уздзеяць на ўладу – гэта вулічная актыўнасць, падкрэсліў экс-кандыдат на прэзідэнцтва і былы палітвязень Мікола Статкевіч.У размове з Паўлам Мажэйкам палітык заўважыў, што беларускай апазіцыі варта выходзіць да людзей падчас выбарчай кампаніі ў парламент у 2016 годзе. «Але як потым выглядаць у вачах людзей, калі паўдзельнічалі, вам намалявалі смешныя лічбы, – і што?» – адзначыў Мікола Статкевіч. Найважнейшае для беларускіх апазіцыянераў – гэта захаваць павагу, лічыць былы палітычны зняволены.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА: ЯК СТАТКЕВІЧ УПЕРШЫНЮ СПАТКАЎСЯ З ЛУКАШЭНКАМ

Каментары