Шанец для Лены

Рэжысёр: Боева Вікторыя Год: 2019

Беларускі бізнесовец Дзяніс Орліс пасяліў у сябе былых выхаванцаў Багушэўскага псіханеўралагічнага дому-інтэрнату, якім не было куды ісці. Ён даў ім працу і жытло, а над 35-гадоваю Ленай аформіў апякунства.

Каб ажаніцца з Ленаю, Сяргею трэба зрабіцца ейным апекуном. Гэта немагчыма, бо ён не мае ўласнага жытла і сам інвалід з адноўленаю дзеяздольнасцю. Шанец стварыць сям’ю Лена будзе мець, толькі калі адновіць уласную працоўную дзеяздольнасць, навучыцца лічыць, чытаць і пісаць. Але ў ейным узросце гэта ўдаецца вельмі рэдка.

З 2011 г. у межах праекту Беларускага грамадскага аб’яднання «Свет без межаў» у Беларусі аднавілі дзеяздольнасць 38 чалавек з дзевяці дзіцячых псіханеўралагічных інтэрнатаў. Сёння там жывуць 1700 чалавек.

Рэж. Віктoрыя Бoева, 2019 г., Беларусь.