Праваслаўныя арэлі Украіны

Рэжысёр: Андрыенка Сяргей Год: 2019

Два святара Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату. У аснове іх сяброўства – вера і музыка. Аднак праз палітыку іх царкоўныя шляхі разышліся.

Пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе адзін з іх пачынае адчуваць супярэчлівыя пачуцці, памінаючы ў малітвах Маскоўскага Патрыярха. У разгар ужо непрыхаванай вайны на Данбасе Айцец Сава прымае рашэнне ісці служыць у Кіеўскі Патрыярхат, уважаючы немагчымай службу ў Маскоўскім Патрыярхаце.

«Тая царква, да якой я доўга належаў, будавала велізарныя святыні, пераабсталявала іх, займалася іх уладкаваннем, добраўпарадкаваннем, прыгажосцю. І потым ужо ў гэтыя святыні заклікалі людзей. Царква будуецца роўна наадварот. Не ад прыгажосці да прыцягненню людзей, а ад з’яўлення веры», – кажа айцец Сава.

Пасля таго, як праваслаўная царква Украіны атрымала Томас аб аўтакефаліі, у асяроддзі вернікаў трывожныя чаканні перараслі ў раскол. Паміж праваслаўнымі цэрквамі Украіны згоды і ўзаемаразумення няма. Дыскусіі са святыняў пераходзяць у тэлевізійны эфір. Палітыкі маніпулююць патрыятычнымі настроямі ў грамадстве, уцягваючы ўкраінцаў у царкоўныя войны на фоне рэальнай вайны не ўсходзе краіны.

Пакуль праваслаўныя іераррхі мераюцца аўтарытэтам і колькасцю вернікаў, просты хрысціянін не ведае, у дзверы якой святыні яму пагрукацца.

Айцец Вячаслаў, святар Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, з якім раней служыў Айцец Сава, шкадуе, што гэты канфлікт адбіваецца і на стане людзей. Яны ў разгубленасці, і абавязак святара – падтрымаць вернікаў у цяжкую хвіліну.

«Я веру ў тое, што ў рэшце рэшт, калі кожны пройдзе свамі шляхам, мы знойдзем агульную мову, і нашая царква стане адзінай», – кажа айцец Вячаслаў.

Самі ж святары, якія аказаліся «праваслаўнымі апанентамі», працягваюць разам займацца музычнай творчасцю, – ды застаюцца духоўна блізкімі людзьмі.

Ці не перашкодзяць ім супярэчлівыя дыскусіі высокіх царкоўных саноў аб стварэнні адзінай Украінскай Праваслаўнай Царквы? Ці пройдзе Украіна яшчэ адно выпрабаванне? Што трывожыць вернікаў украінцаў пасля атрымання Томаса? У фільме, на фоне палярных адзнак святароў-музыкаў, мы знойдзем думкі мітрапалітаў, гісторыкаў, навукоўцаў і простых праваслаўных вернікаў.

Рэж. Сяргей Андрыенка, 2019