«Лукашэнка. Напралом. Гульня без правілаў – 2»

Рэжысёр: Антось Цялежнікаў Год: 2020

Фільм расказвае пра палітычныя падзеі ў Беларусі 1994–1996 гадоў. Перыяд, калі Лукашэнка выбудоўваў сваю вертыкаль улады, руйнуючы дэмакратычныя інстытуты.

Гэта час, калі прайшлі першыя прэзідэнцкія выбары, на якіх з выкарыстаннем разнастайных паліттэхналогіяў і пры падтрыманні Расеі перамог Аляксандр Лукашэнка, а таксама адбыліся два рэферэндумы, якія дазволілі яму істотна пашырыць свае ўладныя паўнамоцтвы, разбурыўшы парламентарызм і фактычна здзейсніўшы пераварот. Пра тагачасныя палітычныя рэаліі расказваюць палітыкі-відавочцы, у тым ліку з каманды Лукашэнкі.

рэж. Антось Цялежнікаў, 2020 г., Беларусь