І выберу Радзіму, д/ф

Рэжысёр: Мазынскі Валеры Год: 2014

Ён нарадзіўся ў адной краіне, а праз 6 месяцаў апынуўся ў іншай… Ягоны бацька пхаў пальцам у грудзі малому, кажучы: «Ты – беларус! Паўтары: БЕЛАРУС!». Ён адказаў: «Белалус», – яшчэ не вымаўляючы «р». І гэта быў першы ўрок, каб ведаў, хто такі. Міхась Чарняўскі. Дзядзька Міхась. Выдатны беларускі дзеяч, палітык, гісторык, археолаг, пісьменнік. Чалавек, які ўвасобіў Другое беларускае адраджэнне, стаўшы яго неадменнаю часткаю – адкрывальнікам мінулага Радзімы, заснавальнікам нацыянальнага руху. Ён быў дысідэнтам, яго пераследавалі за савецкім і лукашэнкаўскім часам. Пра ягонае жыццё і дзейнасць – словамі самога Міхася Чарняўскага, ягоных родных, сяброў і паплечнікаў.

рэж. Валерый Мазынскі, 2014 г., Беларусь