Гульня без правілаў

Рэжысёр: Антось Цялежнікаў Год: 2019

Самы пачатак 1990-ых у найноўшай гісторыі Беларусі. Чарга па лядоўню «Менск» складае 25 (!) гадоў. Масавыя страйкі. СССР канае. Самыя актыўныя беларусы пайшлі ў бізнес ці палітыку.

Як, напрыклад, маладыя вясковыя хлопцы Аляксандр Лукашэнка і Анатоль Лябедзька, якія дзякуючы першым дэмакратычным выбарам сталіся дэпутатамі Вярхоўнага Савету. Там яны разам гулялі ў футбол, а таксама на палітычным полі. Узлёт палітыка Лукашэнкі адбыўся акурат з адной прапановы Лябедзькі. Хто яшчэ паспрыяў ягонай палітычнай кар’еры, а што магло пахаваць яе?

рэж. Антось Цялежнікаў, 2019 г., Беларусь