Да пабачэння, любы сябра!

Рэжысёр: Наталля Голава Год: 2018



Барысаўскі аматар старых запісаў і здымкаў выпадкова трапіў на негатывы 1970-х гг. гарадскога парку. Сярод кадраў афіцыйных святаў былі захаваныя і здымкі вяселля – танцораў і музыкаў з гармонікам, бубнам і самаробнымі гуслямі ў двары прыватнай хаты. Удзельнікі мясцовай танцавальнай суполкі выклалі фатаграфіі ў інтэрнэт. Неўзабаве да іх звярнуўся ўнук таго самога фатографа… Самая эфектная і вясёлая танцорка са здымкаў, цяпер ужо сталая кабета, распавяла, як у ейнай маладосці ў Барысаве ладзіліся святы і вечарынкі, што тады гралі і танчылі на іхнай вуліцы Аднак адкуль тыя музыкі з вяселля, высветліць не ўдалося. Гэтак сталася, што музычная традыцыя Барысаўскага раёну нікому асабліва не была цікавая, а музыкі не лічылі свой занятак нечым асаблівымі – гралі, пакуль гармонікі і цымбалы не замяніліся магнітафонамі і электрагітарамі.