Будзе красавік

Рэжысёр: Андрэй Куціла Год: 2020

Ксенія ўсё жыццё працавала на дзяржаўным тэлебачанні. За працу ў якасці журналіста яна была ўзнагароджана некалькімі прэміямі.

У дзень абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў яна і яе дачка вырашылі далучыцца да акцый пратэсту супраць фальсіфікацый. Ніхто не чакаў, што ноч і наступныя дні могуць ператварыцца ў гвалт з боку ўладаў.

Рэжысёр Андрэй Куціла, Беларусь, 2020 г.