Стоп, ДАІ, рэпартаж


Відэа дапамагае аўтамабілістам абараняць свае правы і прымушае міліцыю працаваць сумленна.

У рэпартажы паказваюцца дачыненні паміж аўтамабілістамі ды працаўнікамі ДАІ. На дарозе ДАІ затрымала некалькі аўтамабіляў, каб праверыць дакументы, некаторыя з кіроўцаў не пагадзіліся з тым, як працаўнікі ДАІ трактуюць правілы руху, пагражаючы «парушальнікам» штрафам і намінаючы, што ўсё можна загладзіць хабарам. Гэтыя кіроўцы не даюць хабару, гатовыя марнаваць свой час і энергію дзеля змагання за справядлівасць, бо могуць засведчыць перад судом тое, што адбылося насамрэч. А дапамагае ім адстаяць свае правы магчымасць запісаць на відэа і потым распаўсюдзіць у інтэрнэце рэальную карціну падзеяў – парушэнні ды злоўжыванні з боку ДАІ. Гэта дзейсны шлях барацьбы са свавольствам ДАІ, які прымушае міліцыю выконваць свае абавязкі добрасумленна.