Пастка для прэзідэнта, дак. фільм

Рэжысёр: Ісакаў Сяргей Год: 2011

Фіналам папярэдняга фільму, «Пастка для апазіцыі», сталі падзеі 19 снежня 2010 года, якія выразна, як ніколі раней, паказалі палітычнае аблічча дзяржавы. Новы фільм дылогу паказвае вынікі таго векапомнага дня: самыя маштабныя рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі ды структураў грамадзянскай супольнасці, разрыў стасункаў з Захадам, скрайняя эканамічная і палітычная залежнасці ад Расеі. З першых дзён Лукашэнкі пры ўладзе Крэмль ажыццяўляў спецаперацыі дзеля падтрымання ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму. Галоўная мэта гэтых спецаперацыяў – усталяваць поўны кантроль над усёй унутранаю і вонкаваю палітыкаю Беларусі ды ўмантаваць беларускую эканоміку ў расейскую. Аднак 19 снежня ў пастку трапіла не толькі дэмакратычная апазіцыя, але і… яе галоўны супраціўнік – Лукашэнка. Другі фільм дае адказ на пытанне, чаму і якім чынам Лукашэнка стаў такім жа палітычным закладнікам, як і ягоныя пераследаваныя судом апаненты.

2011, Беларусь