Дранько-Майсюк. Цацачны гандляр з Давыд-Гарадка


Леанід Дранько-Майсюк – адзін з самых вядомых сучасных паэтаў Беларусі. Ён аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, лаўрэат шматлікіх прэміяў. Цяпер жыве ў Менску, але ў сваёй творчасці часта звяртаецца да роднага мястэчка на Палессі – Давыд-Гарадка над ракою Гарынню. Разам з паэтам мы праходзім па вуліцах ягонае радзімы, спазнаéм свет, дзе ён вырас, знаёмімся з ягонымі ўспамінамі, спатыкаемся з ягоным дзяцінствам і былымі суседзямі. Што засталося тут ад магіі колішняга Давыд-Гарадка?

2010, Польшча