Фядора, якая лечыць, рэпартаж


Вёска Пільшычы на Магілёўшчыне стала сапраўднаю меккаю для людзей, якія хочуць пазбыцца сваіх немачаў. Там жыве народнай лекарка (некаторыя завуць яе знахаркаю) Фядора Конюхава. Чуткі пра ейны дар лекавання ходзяць па ўсёй краіне і нават за мяжою. Феномен Фядоры вывучалі яшчэ савецкія медыкі і нават навукоўцы з Акадэміі навук, якія пераканаліся, што яна мае экстраардынарныя здольнасці праз рукі выпраменьваць энергію і гэтак лекаваць шматлікія хваробы. Адныя героі фільму, паспалітыя людзі, расказваюць, што ў барацьбе за здароўе Фядора стала для іх апошняю надзеяй. Другія – дактары і навукоўцы – расказваюць пра вынікі доследаў унікальных магчымасцяў вядомай лекаркі.